Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

7 верасня беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Ліда

26 жніўня 2019

7 верасня беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 693/694 у зносінах Мінск—Ліда—Мінск у сувязі з правядзеннем у горадзе фестывалю LIDBEER-2019.

Цягнік № 693 з Мінска адправіцца 7 верасня 2019 года ў 12 гадзін 14 мінут і прыбудзе на станцыю Ліда ў 15 гадзін 41 мінуту.

Госці і ўдзельнікі свята змогуць пабываць на канцэртах, акунуцца ў святочную атмасферу весялосці і дружалюбнасці і на цягніку № 694 выехаць з Ліды ноччу 8 верасня ў 01 гадзіну 15 мінут і прыбыць у сталіцу ў 05 гадзін 28 мінут.

Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 10 руб. 75 кап., у плацкартным вагоне —- 7 руб. 79 кап.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, якія курсіруюць да станцыі Ліда, можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год