Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

16 сакавіка ў 15 гадзін 50 мінут дзяжурнаму па станцыі Гарынь Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб узгаранні на 146 км перагону Гарынь—Удрыцк адной з секцый лакаматыва 2М62У прыпіскі АТ «Украінскія чыгункі», які ехаў у сас

01 красавіка 2019

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.

У перыяд з 26 красавіка па 12 мая Беларуская чыгунка прызначыла 40 дадатковых цягнікоў, з якіх 34 — у міжрэгіянальных зносінах, 6 — у міжнародных.

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск—Мозыр (ст. Козенкі)—Мінск і Мінск—Пінск.

Дадатковыя міжнародныя цягнікі прадугледжваюцца па маршрутах: Мінск—Вільнюс—Мінск, Санкт-Пецярбург—Бранск.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе працягвацца з улікам павелічэння пасажырапатоку. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, у чыгуначных касах, а таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год