Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У сувязі з пераходам у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў

17 кастрычніка 2016

Напрыклад, цягнік № 86 Мінск–Кіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбывае ў Кіеў у 8.52, з 30 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час, а прыбываць у Кіеў у 7.52. У зваротным напрамку з пераходам на «зімовы» час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.19 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.28), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў 8.38.

Час адпраўлення з Мінска цягніка № 805 Мінск Вільнюс пасля пераходу на «зімовы» час застанецца без змен — 8.00, але прыбываць у Вільню склад будзе на гадзіну раней — у 09.30 (сёння — у 10.30). У адваротным кірунку цягнік № 806 Вільнюс Мінск будзе адпраўляцца ў 18.12 (сёння — у 19.12), а час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў – 21.42.

Пасля 30 кастрычнiка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 87 Мінск–Рыга, састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.25 без змен (час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 10.00 на 09.00); у адваротным кірунку цягнік № 88 будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19.20 (зараз 20.20), і прыбываць у сталіцу Беларусі без змен у 8.19.

 

Пасля пераходу на «зімовы» час таксама зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па тэрыторыі Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы і ў адваротным кірунку. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў, скарэктавана і расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год