Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Для забеспячэння праезду пасажыраў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на ўчастку Гомель—Мінск

01 жніўня 2016

З 3 па 17 жніўня Беларуская чыгунка прызначыла у штодзённы зварот дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 705 Гомель—Мінск.

Цягнік будзе адпраўляцца з Гомеля ў 08 гадзін 08 хвілін і прыбываць у Мінск у 11 гадзін 15 хвілін з прыпынкамі ў дарозе па станцыях Асіповічы і Бабруйск.

Акрамя таго, пасажыры, якія едуць з Мінска ў Гомель, могуць скарыстацца дадатковым двухгрупным цягніком № 742 Мінск—Жлобін, маршрут якога падоўжаны да станцыі Гомель у перыяд з 2 па 16 жніўня. Гэты састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 18 гадзін 13 хвілін і прыбываць у Гомель у 22 гадзіны 05 хвілін.

Звяртаем увагу, што ў сувязі з прызначэннем дадатковага цягніка № 705 з 3 жніўня часткова змяняецца расклад асобных цягнікоў на ўчастку Гомель—Мінск.

Больш падрабязную інфармацыю аб магчымасці праезду і раскладзе пасажыры могуць атрымаць на сайце www.rasp.rw.by, а таксама ў даведачных бюро чыгуначных вакзалаў Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год