Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнне пасажырам цягніка № 801

06 жніўня 2016

Паважаныя пасажыры рэйса № 801, які адправіліся са станцыі Мінск-Пасажырскі 06.08.2016, Беларуская чыгунка прыносіць Вам выбачэнні за прычыненыя нязручнасці ў сувязі з падачай на пасадку рухомага саставу меншай змяшчальнасці.

У сувязі з правядзеннем работ па пастаноўцы на планавы рамонт дызель-цягніка, які курсіруе па маршруце Мінск—Вільнюс № 801/802 (у 3-вагонным выкананні), была запланавана з 06.08.2016 змена саставу. У продаж паступілі месца на дызель-цягнік у 4-х вагонным выкананні.

Па тэхнічных прычынах плануемы да адпраўлення састаў у рэйс выйсці не змог.

Прымаючы пад увагу 100% продаж білетаў, было прынята рашэнне аб выдачы ў рэйс іншага (які меўся ў наяўнасці) рухомага саставу з меншай колькасцю пасадачных месцаў.

 

Беларускай чыгункай былі адпраўленыя ў Вільнюс усе жадаючыя пасажыры. На жаль, некаторым пасажырам прыйшлося ехаць стоячы. Пасажырам, якія вырашылі адмовіцца ад паездкі, быў вернуты кошт праязных білетаў у поўным аб'ёме.

Беларуская чыгунка інфармуе, што перавозка пасажыраў адпраўленнем з Вільнюса цягніком № 802 06.08.2016, і з Мінска цягніком № 801 07.08.2016 будзе забяспечана.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год