Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

3 жніўня ў Гомелі Беларуская чыгунка адкрывае міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягніком ЭПМ InterCity па кірунку Гомель—Мінск

01 жніўня 2016

У мерапрыемстве прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, ЗАТ «Штадлер Мінск» і іншыя афіцыйныя асобы.

Адкрыццё міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягніком ЭПМ InterCity з'яўляецца чарговым этапам развіцця новага фармату пасажырскіх перавозак, укаранення якога Беларуская чыгунка пачала ў 2010 годзе.

Стварэнне ў рэспубліцы комплекснай сістэмы перавозак, накіраванай на эфектыўнае задавальненне патрэб насельніцтва ў транспартным абслугоўванні вызначана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.04.2012 № 202 «Аб мерах па развіцці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання».

 

Першым крокам на шляху рэфармавання сістэмы абслугоўвання пасажыраў на чыгуначным транспарце стала адкрыццё ў 2011 годзе гарадскіх ліній. У верасні бягучага года праекту споўніцца 5 гадоў. Сёння сучасныя цягнікі гарадскіх ліній ЭПг ўжо звязваюць сталіцу Беларусі з трыма гарадамі спадарожнікамі — Заслаўем, Рудзенскам і Смалявічамі. За дадзены перыяд гарадскімі лініямі перавезена каля 12 млн пасажыраў.

Другім этапам стала арганізацыя перавозкі пасажыраў бізнэс-класам у рэгіянальным паведамленні. Усе гэтыя гады Беларуская чыгунка актыўна і планамерна прымяняла у жыццё новы фармат пасажырскіх перавозак. Сёння на прасторах Беларусі ў гарадскіх і рэгіянальных зносінах ўжо курсіруе 16 сучасных электрацягнікоў ЭПг і ЭПр вытворчасці швейцарскай кампаніі «Stadler Bussnang AG» і 9 дызель-цягнікоў ДП1 і ДП3 вытворчасці польскай кампаніі АТ «PESA Bydgoszcz».

Асновай для ўвасаблення ў жыццё чарговага этапу развіцця пасажырскіх перавозак з'яўляецца завяршэнне рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Гомель—Жлобін—Асіповічы і адкрыццё 17 чэрвеня 2016 года рэгулярна руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе па кірунку Гомель—Мінск—Гомель.

Гэта дазволіла 20 чэрвеня пачаць продаж праязных дакументаў на электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ па маршруце Гомель—Мінск—Гомель.

Ідэалогія гэтага фармату заключаецца ў арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі раніцай і вечарам пры максімальнай хуткасці руху і мінімальнай колькасці прыпынкаў у пуці.

Рашэнне аб прызначэнні дадзенага электрацягніка на гэтым напрамку было прынята ў сувязі з тым, што яно з'яўляецца адным з самых пасажыранапружаных на БЧ.

Сёння час у пуці ад Гомеля да Мінска складае менш за тры гадзіны і гэта самая хуткая і канкурэнтаздольная паездка паміж сталіцай і найбуйнейшым абласным цэнтрам краіны.

У першую паездку электрацягнік ЭПМ адправіцца са станцыі Гомель 3 жніўня 2016 года ў 7.00 і прыбудзе ў Мінск у 9.59. У адваротным кірунку з Мінска цягнік адправіцца ў 18.50 і прыбудзе ў Гомель у 21.49. Першым пасажырам электрацягніка будуць уручацца памятныя сувеніры.

Электрацягнік ЭПМ InterCity распрацаваны па тэхнічным заданні Беларускай чыгункі для эксплуатацыі ў Рэспубліцы Беларусь у фармаце міжрэгіянальных ліній бізнес-класа і перавозкі пасажыраў на адлегласці 300—500 км.

Ён мае шэраг пераваг перад электрацягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній і забяспечвае высокі ўзровень камфорту ў далёкіх паездках.

У складзе цягніка прадугледжана 382 месцы для сядзення, 16 з якіх аб'яднаны ў зону падвышанай камфортнасці. Дзякуючы больш прасторным салоне ў адным з вагонаў абсталяваная шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу. У сярэдзіне складу размешчаны бар, які абсталяваны ўсім неабходным для рэалізацыі шырокага асартыменту напояў, закусак і страў хуткага прыгатавання. Электрацягнік абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI).

Адкрыццё міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа з'яўляецца якасна новай паслугай, якую Беларуская чыгунка дае жыхарам і гасцям нашай краіны напярэдадні свайго прафесійнага свята Дня чыгуначніка.

У мэтах далейшага павышэння якасці аказваемых паслуг і выпрацоўкі прынцыпаў абслугоўвання пасажыраў у ЭПМ будзе праводзіцца маніторынг па вывучэнню меркавання пасажыраў, уключаючы пытанні рэалізацыі праязных дакументаў, прадастаўлення сучаснага ўзроўню сэрвісу, камфорту, інфармацыйнага абслугоўвання і графіка руху.

Развіццё міжрэгіянальных перавозак бізнес-класа будзе працягнута паміж Мінскам і іншымі абласнымі цэнтрамі з улікам перспектыў і магчымасці закупкі новага рухомага саставу.

Наступным этапам рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак з выкарыстаннем сучаснага рухомага саставу стануць міжнародныя лініі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год