З 1 чэрвеня Беларуская чыгунка будзе ўжываць гібкі графік змены кошту праезду на цягнік міжнародных ліній № 88/87 Мінск—Рыга
25 мая 2016
З 1 чэрвеня і да канца бягучага года Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ДАТ «Латвійская чыгунка» на цягнік міжнародных ліній № 88/87 Мінск—Рыга ўводзіць гібкі графік змены кошту праезду па каляндарных перыядах.
У дадзены перыяд будуць дзейнічаць скідкі і надбаўка да агульнага кошту праезду індывідуальных пасажыраў ва ўсіх катэгорыях вагонаў у залежнасці ад тэрмінаў продажу (глыбіні продажу) праязных дакументаў (білетаў):
- 15% скідка пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 45 да 31 сутак да адпраўлення цягніка;
- скідка 10% пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка;
- скідка 0% пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка;
- надбаўка ў памеры 5% пры ўмове продажу праязных дакументаў за 10 сутак і менш да адпраўлення цягніка.
Таксама пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах дзейнічае скідка 10% з улікам каляндарных перыядаў змянення кошту праезду.
Падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by (паслугі пасажырам/інфармацыйныя сэрвісы/спецыяльныя тарыфы ў 2016 годзе).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год