Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла глыбіню продажу праязных дакументаў на цягнікі ў паведамленні Беларусь—Украіна да 45 сутак

11 мая 2016

З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, прыцягнення дадатковага пасажырапатоку Беларуская чыгунка павялічыла тэрміны папярэдняга продажу праязных дакументаў з 30 да 45 сутак на некаторыя цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Украінай.

Так, за 45 сутак да адпраўлення зараз можна набыць білеты на цягнікі: 86/85 МінскКіеў, 284/283 БаранавічыХерсон, 371/372 МагілёўЛьвоў.

Гэта мера дасць магчымасць пасажырам своечасова планаваць свае паездкі.

Нагадваем, што на цягнікі 94/93 МінскАдэса, 100/99 МінскНоваалексееўка глыбіня продажу праязных дакументаў засталася ранейшай і складае 45 сутак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год