Беларуская чыгунка пачала перавозку пасажыраў электрацягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа ЭР9 на ўчастку Гомель—Жлобін
02 мая 2016
З 2 мая Беларуская чыгунка на ўчастку Гомель—Жлобін прыступіла да перавозкі пасажыраў электрацягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа ЭР9. Дадзеныя паездкі ажыцяўляюцца ў рамках тэставай падкантрольнай эксплуатацыі інфраструктуры і рухомага саставу. ЭР9 заменяць на гэтым участку дызель-цягнікі ДР1А.
Па графіку тут будуць курсіраваць 9 пар электрацягнікоў: 8 пар штодня і адна пара выхаднога дня. Больш падрабязна з графікам руху электрацягнікоў па маршруце Гомель—Жлобін можна азнаёміцца на сайце www.rw.by.
У перыяд тэставай эксплуатацыі электрыфікаванага ўчастка будзе ажыцяўляцца комплексны кантроль за працай тэхнічных добраўпарадкаванняў інфраструктуры ў рэальных умовах руху цягнікоў на электрацяге, аптымізацыя графіка руху цягнікоў.
Рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на падрыхтоўку да адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрацяге ў паведамленні Гомель—Мінск—Гомель.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год