Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка на час правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла дадатковы цягнік

06 мая 2016

Цягнік № 644/643 МінскВіцебск будзе курсіраваць штодня з 12 па 21 ліпеня 2016 года. Расклад яго руху складзена з улікам праграмы правядзення свята.

Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 12.47 і прыбываць у Віцебск у 16.32. Пабываўшы на фестывалі, госці Славянскага базару змогуць выехаць на гэтым жа цягніку з Віцебска ноччу ў 01.32 і вярнуцца ў сталіцу раніцай у 05.27.

Дадаткова з графікам руху цягніка можна азнаёміцца на сайце БЧ па адрасе www.rw.by.

Нагадваем, што продаж праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній ажыцяўляецца за 45 сутак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год