Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навагоднія падарункі пасажырам ад Беларускай чыгункі!

30 снежня 2015

30 снежня спаўняецца 15 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю сучаснага будынка вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі. Менавіта сёння сталічны вакзал паднясе сваім пасажырам адразу некалькі навагодніх падарункаў.

Па-першае, з 30 снежня пры куплі білетаў на цягнікі на сайце www. poezd.rw.by пачынае дзейнічаць праграма лаяльнасці для трымальнікаў плацежных банкаўскіх карт ААТ «АСБ Беларусбанк». Сёння ў 14.30 на станцыі Мінск-Пасажырскі ў рамках Адзінага дня пасажыра Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» правядуць прэзентацыю дадзенай праграмы. Яна прадугледжвае бонуснае вяртанне сродкаў ад 3% да 5% у залежнасці ад віду карт. Бонус будзе налічвацца на заказы ад 500 000 бел. рублёў.

Яшчэ адным навагоднім падарункам стане арганізацыя з 30 снежня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі бясплатнага доступу да карпаратыўнага сайту Беларускай чыгункі www. rw.by з выкарыстаннем сеткі Wi-Fi. Праект рэалізаваны БЧ сумесна з РУП «Белтэлекам». У наступным годзе плануецца працягнуць працу па ўкараненні дадзенай паслугі і на іншых чыгуначных вакзалах. Мэтай дадзенага новаўвядзенні з'яўляецца паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, папулярызацыя чыгуначнага транспарту.

 

Нагадваем, Адзіны дзень пасажыра пройдзе сёння на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Баранавічах і Оршы з 14.00 да 17.00. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць прадстаўнікам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах.

Мінскі чыгуначны вакзал пачаў сваю гісторыю ў 1873 годзе як Віленскі вакзал Лібава-Роменскай чыгункі. Першым начальнікам станцыі стаў В. У. Скліфасоўскі, брат вядомага хірурга М. В. Скліфасоўскага.

З тых часоў сталічны вакзал перажыў не адну перабудову. 30 снежня 2000 года адбыўся ўвод у эксплуатацыю першай чаргі сучаснага будынка вакзалу. Аўтары праекта — архітэктары Віктар Крамарэнка і Міхаіл Вінаградаў атрымалі Гран-пры рэспубліканскага фестывалю архітэктуры «Бронзавая піраміда» за лепшае будаўніцтва года.

Сёння вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі ўяўляе сабой сучасны васьміпавярховы будынак плошчай каля 50 000 кв м. Мінскі вакзал па праве можна назваць адной з самых вядомых славутасцяў сталіцы.

Штосутачна з вакзала адпраўляецца больш за 37 тыс. чалавек. Па выніках студзеня‑лістапада бягучага года са станцыі Мінск-Пасажырскі адправілася больш за 12 млн пасажыраў.

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі створаны ўсе ўмовы для таго, каб пасажыры маглі камфортна і з карысцю правесці час. Для гэтага быў праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў, уведзены ў эксплуатацыю шэраг аб'ектаў. У тым ліку ў 2010 годзе адкрыта зала павышанай камфортнасці «Сэрвіс-цэнтр» КЛУБ СВ», якая прапанавала якасна новы ўзровень сэрвісу і камфорту. У 2013 годзе завершана рэканструкцыя залы чакання вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі (на канкорсе). У 2014‑2015 гадах на станцыі Мінск-Пасажырскі былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя пасадачныя платформы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год