Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначныя вакзалы — зона свабодная ад курэння

10 лістапада 2015

Беларуская чыгунка зрабіла чарговы крок у барацьбе з курэннем у грамадскіх месцах на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Заканадаўствам вызначана, што курэнне на вакзалах забаронена, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтых мэтаў.

Для рашэння шэрагу праблемных пытанняў, звязаных з уздзеяннем тытунёвага дыму на наваколле, санітарным станам аб'ектаў, лакалізацыяй крыніц магчымага ўзгарання, па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з прадстаўнікамі міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, аховы здароўя, унутраных спраў былі вызначаны ўмовы стварэння і патрабаванні да абсталявання месцаў для курэння на адкрытым паветры на тэрыторыі вакзальных комплексаў.

У парадку эксперыменту на 19 вакзалах (Мінск, Орша, Барысаў, Маладзечна, Баранавічы, Гродна, Ліда, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў, Віцебск, Полацк) абсталяваны месцы для курэння на адкрытым паветры. Адначасова прадугледжана правядзенне інфармацыйнай працы і ўзмоцнены кантроль з боку адпаведных кампетэнтных органаў.

 

Акрамя таго, на вакзалах пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя прадугледжана правядзенне інфармацыйных акцый пра шкоду курэння.

Паважаныя пасажыры, нагадваем, што курэнне ў забароненых месцах з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год