Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 90 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні калядных і навагодніх святаў

24 лістапада 2015

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні калядных і навагодніх святаў. У тым ліку прызначана больш за 80 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній. У першую чаргу, яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных напрамках: МінскБрэстМінск і МінскГомельМінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць сталіцу з Віцебскам, Гродна, Пінскам і Полацкам.

Паколькі максімальны пасажырапаток чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня, большая частка з прызначаных дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній будзе курсіраваць па беларускай магістралі менавіта ў гэтыя дні.

У склады цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па ўжо дадзеных маршрутах, будуць уключаны дадатковыя вагоны.

Акрамя таго, вядзецца праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах. Прызначаны цягнікі па маршруце БрэстМаскваБрэст адпраўленнем з Брэста 28 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. У зваротным кірунку яны будуць адпраўляцца з Масквы 29 снежня, а таксама 1, 2 і 3 студзеня. Плануецца прызначыць дадатковыя цягнікі па маршрутах МінскСанкт-ПецярбургМінск і МінскМаскваМінск.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw. by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год