Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка напярэдадні Дня Незалежнасці прызначыла 18 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных зносін

30 чэрвеня 2015

Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На перыяд 2-5 ліпеня прызначана 18 цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з Брэстам, Гомелем, Пінскам і Полацкам. Дадатковыя цягнікі таксама будуць перавозіць пасажыраў па маршрутах Віцебск–Магілёў–Віцебск і Гомель–Магілёў–Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка таксама звяртае ўвагу пасажыраў на тое, што 2 ліпеня цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы, 3 і 4 ліпеня — па раскладзе суботы, а 5 ліпеня — па раскладзе нядзелі.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год