Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў летні перыяд 2015 года прызначыла цягнік міжнародных ліній № 374/373 Мінск-Варна (Балгарыя)

01 чэрвеня 2015

Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца павышэнне прывабнасці і якасці аказваемых паслуг, пашырэнне геаграфіі паездак на адпачынак на ўзбярэжжа Чорнага мора.

Цягнік міжнародных ліній Мінск–Варна пачне курсіраваць з 17 чэрвеня па 9 верасня бягучага года. Перыядычнасць курсіравання цягніка — адзін раз на тыдзень. З Мінска ён будзе адпраўляцца па серадах з 17 чэрвеня па 9 верасня, а з Варны па пятніцах з 19 чэрвеня па 11 верасня.

Адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.18, прыбыццё ў Варну — праз суткі ў 10.15. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку — у 19.15, прыбыцця ў сталіцу — праз суткі ў 16.59. Час у шляху руху цягніка складае 45 гадзін.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год