Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Графік руху цягнікоў у міжнародных зносінах на 2015-2016 гг. будзе ўводзіцца ў дзеянне 13 снежня бягучага года

25 мая 2015

Рашэнне аб пераносе часа ўводу новага графіка руху цягнікоў з апошняй нядзелі мая, як гэта было раней, на другую нядзелю снежня было прынята на 61-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў кастрычніку мінулага года ў Баку.

Варта адзначыць, раней чыгуначнікі ўводзілі новы графік цягнікоў адзін раз у год у маі. Але гэты графік даводзілася карэктаваць яшчэ ў снежні, калі свае расклады руху цягнікоў ўводзілі ў дзеянне жалезныя дарогі краін Еўропы.

З гэтага часу жалезныя дарогі будуць працаваць у адным часовым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін. Гэта дазволіць значна спрасціць працу па ўзгадненні графіка руху цягнікоў, фарміраваць тыя ці іншыя маршруты ў адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю і параметрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама паменшыць неабходнасць дадатковых узгадненняў і карэкціровак графіка руху цягнікоў. Дзякуючы прынятым на 61-ым пасяджэнні Савета рашэнні праца па фарміраванні і ўзгадненні маршрутаў цягнікоў павінна стаць больш эфектыўнай.

 

Новы графік руху цягнікоў на 2015/2016 год, а таксама план фарміравання грузавых цягнікоў і вагонаў з кантэйнерамі ў міжнародных зносінах ўступіць у сілу з 00.00 гадзін 13 снежня 2015 г.

У цяперашні час спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць удзел у працы камісій па разглядзе прапаноў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці па распрацоўцы графіка руху цягнікоў на 2015-2016 гг.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год