Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараніла міжнародную інфармацыйна-даведкавую сістэму MERITS-PRIFIS

11 мая 2015

З мэтай павышэння якасці паслуг, якія прадастаўляюцца пасажырам, і павышэння прывабнасці перавозак у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу прадастаўленню сваім кліентам аператыўнай і якаснай даведачнай інфармацыі.

На БЧ ўкаранёна праграма MERITS-PRIFIS, якая дазваляе інфармаваць пасажыраў аб раскладзе руху цягнікоў у Заходняй Еўропе. У выніку сёння ўсе буйныя пункты продажаў праязных дакументаў БЧ могуць даць пасажырам вычарпальную інфармацыю аб тым, як дабрацца чыгуначным транспартам, напрыклад, ад Варшавы да Рыма, якія перасадкі ў шляху спатрэбіцца зрабіць, колькі будуць каштаваць білеты і г.д. Дзякуючы дадзенай сістэме таксама можна купіць праязны дакумент на выбраны цягнік пры наяўнасці свабодных месцаў.

Вынікам мер па павышэнню даступнасці паслуг, якія прымаюцца Беларускай чыгункай, стала павелічэнне ў сакавіку бягучага года аб'ёму перавозак пасажыраў у зносінах з краінамі Заходняй Еўропы на 17,5% да ўзроўню лютага, а ў красавіку — на 2,2% да ўзроўню сакавіка.

Даведачную інфармацыю, якая дазваляе дэталёва планаваць свае паездкі па Еўропе, можна атрымаць на вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі (міжнародныя касы па вуліцы Кірава, 2; а таксама каса № 5 на чыгуначным вакзале), Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Гродна, Баранавічы-Палескія, Баранавічы-Цэнтральныя, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Салігорск, Віцебск, Полацк.

 

У цяперашні час БЧ праводзіць работу па ўключэнні ў гэтую міжнародную даведачную сістэму цягнікоў беларускага фарміравання.

У рамках праекта MERITS-PRIFIS створана адзіная міжнародная кліенцкая база, якая дазваляе яго ўдзельнікам развіваць продаж ва ўласных сістэмах рэзервавання па ўсёй Еўропе. Сёння ўдзельнікамі праекта з'яўляюцца практычна ўсе еўрапейскія чыгуначныя адміністрацыі. Інфармацыя ў базе даных абнаўляецца штотыдзень.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: MERITS-PRIFIS
Да спісу навін за 2015 год