Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній

29 мая 2015

Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў. Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.

 

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год