Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў летнім сезоне-2015 прапануе пасажырам два новых маршруту да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

18 мая 2015

У сувязі з набліжэннем адпускнога сезону Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў да марскіх курортаў.

З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100 / 99 Мінск–Запарожжа да станцыі Новаалексееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск–Новаалексееўка цягнік №100 / 99 будзе курсіраваць ўсё лета да 1 верасня. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных чыслах, з Новаалексееўкі - па цотных. Час адпраўлення цягніка са сталіцы Беларусі - 7.44, прыбыцця ў Новаалексееўку — 9.06 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новаалексееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284 / 283 Баранавічы–Мінск–Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі - 13.47; прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 — у Баранавічы. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год