Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аплаціць білет за некалькі секунд. Беларуская чыгунка ўкараніла сэрвіс One Click ў сістэме продажу білетаў праз Інтэрнэт

13 мая 2015

Аплаціць білет за некалькі секунд. Беларуская чыгунка ўкараніла сэрвіс One Click ў сістэме продажу білетаў праз Інтэрнэт

Сэрвіс One Click («Адзін клік») спросціць аплату праязных дакументаў па банкаўскіх плацежных картах праз Інтэрнэт. Раней пры аплаце білетаў на сайце poezd.rw.by з дапамогай банкаўскай карты патрабавалася кожны раз ўручную ўводзіць ўсе поўныя даныя. Зараз пасля ажыццяўлення трох паспяховых плацяжоў з сайта poezd.rw.by сэрвіс One Click дазволіць у далейшым пры аплаце ўказваць толькі ахоўны код, які знаходзіцца з адваротнага боку карты (CVС2/CVV). Час правядзення плацяжу скарачаецца да некалькіх секунд — усе неабходныя рэквізіты сэрвіс One Click пакажа аўтаматычна.

Важна, што спрашчэнне працэдуры аплаты банкаўскай картай не знізіць ўзровень бяспекі такіх аперацый — сэрвіс One Click сертыфікаваны па стандартах бяспекі PCI DSS і цалкам адпавядае патрабаванням міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

 

У мінулым годзе на сайце poezd.rw.by было аформлена больш за мільён праязных дакументаў. Папулярнасць куплі білетаў праз Інтэрнэт на сайце Беларускай чыгункі працягвае расці. Толькі ў красавіку 2015 праз Інтэрнэт было аформлена больш за 127 тысяч праязных дакументаў — у 1,6 разу больш, чым у красавіку 2014 года. У цяперашні час кожны 10-ы білет на пасажырскія цягнікі набываецца на сайце poezd.rw.by Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год