Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прызначаны з 29 сакавіка ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній Мінск—Гродна стане хутчэй

17 сакавіка 2015

Беларуская чыгунка прапануе пасажырам яшчэ больш зручны расклад руху ранішняга цягніка міжрэгіянальных ліній №673 / 674 Мінск—Гродна, прызначанага з 29 сакавіка.

Для гэтага была праведзена работа па аптымізацыі графіка руху і цяпер цягнік Мінск—Гродна, які адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі раніцай у 06.56, будзе прыбываць у Гродна не ў 12.06, як планавалася раней, а на 40 хвілін раней — у 11.26. Што тычыцца зваротнага шляху, то з Гродна цягнік будзе адпраўляцца наадварот на гадзіну пазней — у 15.25, замест 14.24, а прыбываць у сталіцу — у 19.59 (замест 19.33).

 

Такім чынам, час у шляху руху цягніка са сталіцы ў Гродна складзе 4 гадзіны 30 хвілін (у зваротным напрамку — 4 гадзіны 34 хвіліны) замест запланаваных раней 05 гадзiн 10 хвілін. Акрамя таго, расклад стане больш зручным для пасажыраў, зацікаўленых вярнуцца ў сталіцу гэтым цягніком ў той жа дзень — зараз да адпраўлення складу з Гродна ў іх распараджэнні будзе амаль 4 гадзіны.

 

Нагадваем, у шляху руху прадугледжаны тры прыпынкі — у Маладзечна, Лідзе і Мастах.

Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязяў паміж рэгіёнамі рэспублікі, пашырэнне магчымасцяў пасажыраў у выбары варыянту паездкі, павышэнне якасці забяспечваемых паслуг.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год