Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 3 красавіка прызначыла новы цягнік Брэст—Віцебск

23 сакавіка 2015

З мэтай павышэння якасці паслуг па перавозцы пасажыраў у паведамленні Брэст—Мінск—Віцебск, узмацненні транспартных сувязяў паміж рэгіёнамі рэспублікі Беларуская чыгунка з 3 красавіка прызначыла новы цягнік міжрэгіянальных ліній №680/679.

Цягнік будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях. Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 14.05, са станцыі Мінск-Пасажырскі — у 18.48 і прыбываць на станцыю Віцебск-Пасажырскі ў 23.01. Час яго адпраўлення ў зваротным напрамку з Віцебску — 23.28, прыбыццё ў Брэст — раніцай наступнага дня ў 08.28.

Праязныя дакументы на цягнік №680/679 Брэст—Віцебск ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі. Кошт білета з Брэста да Віцебску ў купэйным вагоне складае 125 900 беларускіх рублёў, у плацкартным вагоне — 91 200 беларускіх рублёў. Праезд у гэтым цягніку ад Мінска да Віцебску ў купэйным вагоне абыйдзецца ў 74 000, у плацкартным — 53 700.

 

Акрамя таго, з канца сакавіка Беларуская чыгунка прапануе пасажырам зручнейшы расклад руху міжнароднага цягніка №371/372 Магілёў—Львоў. Цяпер цягнік курсіруе па цотных ліках, а з 29 сакавіка ён будзе курсіраваць па няцотных. Цягнік будзе адпраўляцца з Магілёва ў 15.42 (раней — у 12.44), з Мінска — у 19.16 (раней — у 17.39) і прыбываць у Львоў раніцай наступнага дня ў 09.07 замест 05.54. Што да зваротнага шляху, то з 30 сакавіка час адпраўлення саставу з Львова застанецца ранейшым — 19.48, але з Мінска ён будзе адпраўляцца на 50 хвілін раней — у 9.30 замест 10.40, а прыбываць у Магілёў — у 13.19 замест 14.43.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год