Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній Мінск—Гродна з 29 сакавіка

03 сакавіка 2015

Беларуская чыгунка дадаткова арганізавала зносiны паміж Мiнскам і Гродна ў ранішні час. З 29 сакавіка па маршруце Мінск—Маладзечна—Ліда—Гродна прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №673 / 674.

Састаў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі раніцай у 06.56 і прыбываць у Гродна ў 12.06. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку — 14.24, прыбыцця ў сталіцу — у 19.33. У шляху руху прадугледжаны тры прыпынкi — у Маладзечна, Лідзе i Мастах.

Мэтамі рэалізацыі гэтага праекта з'яўляюцца ўзмацненне транспартных сувязяў паміж рэгіёнамі рэспублікі, пашырэнне магчымасцяў пасажыраў у выбары варыянту паездкі, павышэнне якасці забяспечваемых паслуг.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год