Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прапануе новы фармат зносін з пасажырамі

11 лютага 2015

У мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі Беларуская чыгунка прапануе новы фармат зносін з пасажырамі — інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра». Правядзенне гэтага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.

Бліжэйшы «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе 26 сакавіка. У правядзенні інфармацыйнага мерапрыемствы прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі. Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» на сайце Беларускай чыгункі будзе размешчаны банэр і арганізавана апытанне грамадскай думкі (анкетаванне) па пытаннях удасканалення абслугоўвання пасажыраў пры арганізацыі пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

 

Па выніках правядзення «Адзінага дня пасажыра» на ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі будзе праведзены аналіз зваротаў, што паступілі, распрацаваны мерапрыемствы па іх разглядзе, а пры неабходнасці — прадстаўлены прапановы, якія патрабуюць далейшага рашэння.

Зносіны ў новым фармаце ўжо атрымалi станоўчыя водгукі ад пасажыраў. У студзені бягучага года Беларуская чыгунка праводзіла акцыю «Адкрыты дыялог». Яна прайшла на ўсіх аддзяленнях чыгункі. У асноўным паступалі прапановы па карэкціроўцы графіка руху рэгіянальных ліній эканом-класа. Аднак, разам з прапановамі па ўдасканаленні работы пасажырскага комплексу пасажыры выказвалі падзяку чыгуначнікам за якасць забяспечваемых паслуг.

На думку спецыялістаў пасажырскай гаспадаркі, правядзенне такіх мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

На працягу года «Адзіны дзень пасажыра» на Беларускай чыгунцы пройдзе 26 сакавіка, 25 чэрвеня, 24 верасня, 24 снежня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год