Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, якія аплацілі да 27 чэрвеня праязныя дакументы на цягнікi ў Мінеральныя воды, Адлер і Анапу. Для праезду на гэтых цягніках па змененых з ліпеня маршрутах неабходна перааформіць білеты ў чыгуначных кассах

02 ліпеня 2014

Беларуская чыгунка нагадвае пасажырам, якія папярэдне набылі да чэрвені 27 праязныя дакументы на цягнікі № 46 Мінск—Мінеральныя Воды, № 302 Мінск—Адлер і № 390 Мінск—Анапа аб тым, што з 10 ліпеня названыя цягнікi ідуць па новым маршруце праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. У сувязі з гэтым зменена час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі і з маршруту выключаны беларускія станцыі Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, Чырвоны Бераг, Жлобін, Буда-Кашалёўск, Гомель.

 

Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць выкарыстоўваць набытыя да 27 чэрвеня праязныя дакументы для праезду па новых маршрутах названых цягнікоў ці здаць білеты, вярнуўшы іх поўны кошт. Каб скарыстацца папярэдне набытымі праязнымі дакументамі пры праездзе па змененых маршрутах, неабходна зрабіць на білетах адпаведныя адзнакі ў чыгуначных касах.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць у касах, даведачных службах Беларускай чыгункі або па тэлефонах 105, (017) 225 70 00.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год