Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 2 мая часова зменены маршрут руху асобных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай

03 мая 2014

Па паведамленнi Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 2 мая да ўводу новага графіка руху пасажырскіх цягнікоў часова зменены маршрут руху цягнікоў № 384/383 БаранавічыМарыупаль, № 302/301 МінскАдлер, № 356/355 МінскМінеральныя Воды, № 390/389 МінскАнапа.

Цягнік № 384/383 БаранавічыМарыупаль едзе па змененым раскладзе на ўчастку ХаркаўДанецк праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Данецк (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Славянскі Курорт, Краматорск, Канстанцiнаўка, Горлаўка, Макееўка-Пасажырская, Ясиноватая-Пасажырская).

Маршрут руху цягнікоў № 302/301 МінскАдлер, № 356/355 МінскМінеральныя Воды, № 390/389 МінскАнапа зменены на ўчастку ХаркаўІлавайск і праходзіць праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Ілавайск (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка).

 

У сувязі са зменай маршруту руху названых цягнікоў на участках ХаркаўДанецк і ХаркаўІлавайск часова прыпынены продаж праязных дакументаў да станцый, размешчаных на гэтых участках.

Аб аднаўленні продажу праязных дакументаў пасажыры будуць праінфармаваны дадаткова.

Просім ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і на касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год