Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў ! Беларуская чыгунка з 13 мая аднавіла продаж білетаў да асобных станцый на шляху руху цягніка Мінск—Сімферопаль

13 мая 2014

У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 13 мая для пасадкі і высадкі пасажыраў адноўлены некаторыя раней адмененыя прыпынкi цягніка № 100/99 Мінск—Сімферопаль па наступных станцыях: Паўлаград-1, Сынэльнікава-1, Мелітопаль, Новааляксееўка. У сувязі з гэтым адноўлены продаж праязных дакументаў да названых станцый.

Звяртаем увагу на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Украіна
Да спісу навін за 2014 год