Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі гатовы да працы з гасцямі чэмпіянату свету па хакеі

08 мая 2014

Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, размешчаны ў зале чакання Канкорс, гатовы аказаць ўсебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату свету па хакеі.

За інфармацыйнай стойкай цэнтра кругласутачна знаходзяцца прадстаўнікі Беларускай чыгункі; валанцёр, які валодае замежнай мовай, і супрацоўнік дыспетчарскай службы таксі. У дзённы час у працы інфацэнтра таксама задзейнічаны супрацоўнікі Мiнгардаведка, ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, службы па здачы ў арэнду аўтамабіляў. У такім саставе інфацэнтр будзе працаваць да канца правядзення чэмпіянату.

 

Такім чынам, у інфацэнтры не толькі зробяць даведачныя паслугі, але і дапамогуць выклікаць таксі, арандаваць аўтамабіль, пры неабходнасці дадуць тлумачэнні па пытаннях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па іх рэгістрацыі.

Нагадваем, у цяперашні час на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі працуюць 16 валанцёраў — студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па 4 чалавекi ў змену.

Акрамя таго, на сталічным вакзале і на прыпыначных пунктах Лошыца ​​і Масюкоўшчына працуюць інфармацыйныя групы, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі Мінскага аддзялення БЧ, у тым ліку першасных арганізацый ГА «БРСМ». У складзе інфармацыйных груп на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі задзейнічана 32 чалавекі. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год