Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да ўвагi пасажыраў! З 1 мая па 30 верасня пенсіянерам даецца скідка 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

02 мая 2014

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

 

Дакументам не прадугледжана гэтая льгота пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама скідка 50% не даецца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Нагадваем, для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсіëнных пасведчанняў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год