Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да увагi пасажыраў!

02 мая 2014

У адпаведнасцi з раней дасягнутай дамоўленасцю ў ходзе рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі, ААТ «Российские железные дороги», Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны і ДП «Железная дорога Молдовы», праведзенай 17—18 красавіка 2014 года ў г. Мінску, украінскі бок 28.04.2014 пацвердзіў ўзгадненне раскладаў і памераў руху асобных міжнародных пасажырскіх цягнікоў, фарміравання як Беларускай чыгункі, так і іншых чыгуначных адміністрацый, што едуць па тэрыторыі Украіны.

У цяперашні час спецыялістамі праводзіцца работа па аднаўленні рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі, якія адпраўляюцца пасля 27.05.2014, а менавіта:

  • № 356/355 (46 /45) Мінск—Мінеральныя Воды;
  • № 86/85 Мінск—Кіеў;
  • № 94/93 Мінск—Адэса;
  • № 101/102 Мінск—Варна;
  • № 302/301 Мінск—Адлер;
  • № 330/329 Баранавічы—Жытомір;
  • № 371/372 Магілёў—Чарнаўцы;
  • № 374/373 ( 474/473 ) Баранавічы—Кіеў;
  • № 384/383 Гродна—Баранавічы—Марыупаль;
  • № 390/389 Мінск—Анапа.
 

Былi ўзгоднены таксама цягнікі, што ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у зносінах з Украінай:

  • № 19/20 С.Пецярбург—Адэса;
  • № 47/48 С.Пецярбург—Львоў;
  • № 54/53 Кіеў—C.Пецярбург;
  • № 61/62 Кішынёў—C.Пецярбург;
  • № 335/336 Днепрапятроўск—C.Пецярбург.

Па прычыне ўводу дадатковых пунктаў для правядзення пагранічных і мытных аперацый паміж мацерыковай Украінай і Крымскім паўвостравам і неабходнасці уліку часу для названых аперацый у графіку руху цягнікоў, а таксама ў сувязі з пераходам Крыму на расійскi час, праводзіцца карэкціроўка раскладаў цягнікоў № 164/163 Мінск—Еўпаторыя, № 180/179 Гродна—Сімферопаль, № 393/394 Полацк—Сімферопаль, № 486/485 Баранавічы—Феадосiя, № 495/496 Віцебск / Магілёў—Еўпаторыя, № 478/477 Мінск—Сімферопаль, № 491/492 Віцебск—Сімферопаль і № 493/494 Полацк—Сімферопаль.

Работа па ўзгадненні раскладу і далейшым аднаўленнi продажу білетаў для пасажыраў будзе весціся ў максімальна сціснутыя тэрміны. Просім пасажыраў ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб продажах праязных дакументаў на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 Інфармацыя падрыхтавана пасажырскай службай
Ўпраўлення Беларускай чыгункі

Тэгі: Украіна
Да спісу навін за 2014 год