Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі гатовы да сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі

03 мая 2014

Беларуская чыгунка працягвае актыўную працу па арганізацыі на высокім узроўні прыёму гасцей, якія прыбудуць у Беларусь на чэмпіянат свету па хакею. 3 мая ў Брэсце журналісты азнаёміліся з абноўленым пасля праведзенай рэканструкцыі пасажырскім комплексам вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

У ходзе прэс-тура прадстаўнікі СМІ наведалі Варшаўскi бок вакзала, рэканструкцыя якога была завершана нядаўна; Маскоўскі бок вакзала; будынак прыгараднага вакзала і іншыя аб'екты. У ходзе прэс-тура журналісты азнаёміліся з работай валанцёраў, кругласутачнага каардынацыйнага цэнтра для інфармацыйнай дапамогі і даведачных паслуг гасцям чэмпіянату, а таксама размешчанай у зале міжнародных кас спецыялізаванай касы № 12 па продажы білетаў замежным грамадзянам.

 

Рэканструкцыю пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны Беларуская чыгунка распачала ў 2008 годзе. За гэты час была праведзена вялікая работа, якая дазволіла абнавіць вакзальны комплекс, цалкам захаваўшы пры гэтым яго гістарычную адметнасць.

У цяперашні час на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны завершана рэканструкцыя Маскоўскага боку вакзала; прывакзальнай плошчы з арганізацыяй аўтастаянкі на 86 месцаў і абсталяваннем прыпынкаў грамадскага транспарту; Варшаўскага боку вакзала (пешаходны тунэль, будынак прыгараднага вакзала, прылеглыя тэрыторыі, ўладкаванне навеса, пуцявая перабудова, паркоўкі); будынка білетных кас. Ўведзены ў эксплуатацыю міжнародны касавы зал, залы мытнага і пагранічнага кантролю, зала чакання на 240 месцаў, зала чакання павышанай камфортнасці на 50 месцаў, зала чакання для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, аўтаматычныя і стацыянарныя камеры захоўвання, рэстаран, адміністрацыйныя памяшканні і шэраг іншых аб'ектаў.

У мэтах забеспячэння максімальна зручных умоў для пасажыраў ўваходы ў будынак вакзала выкананы з прымяненнем аўтаматычных рассоўных дзвярэй, залы чакання абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу ў Інтэрнэт, ëсць вялікая колькасць візуальнай адраснай інфармацыі. Пры рэканструкцыі вакзала выкананы мерапрыемствы па забеспячэнні безбар'ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Падыходы да будынка вакзала і прыпынкаў грамадскага транспарту выкананы з ужываннем тактыльнай пліткі.

Асаблівая ўвага на Брэсцкім чыгуначным вакзале нададзена інфармацыйнаму забеспячэнню. Інфармацыя аб прыбыцці і адпраўленні цягнікоў міжнародных зносін агучваецца на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. Для зручнасці пасажыраў на вакзале размешчаны элементы прасторавай навігацыі — інфармацыйныя ўказальнікі, піктаграмы. У зале чакання размешчана транспартна-лагістычная схема з указаннем асноўных аб'ектаў цэнтральнай часткi горада Брэста, устаноўлены сучасныя табло візуальнай інфармацыі з прадстаўленнем звестак на беларускай мове, а для замежных гасцей — на англійскай.

Брэсцкі чыгуначны вакзал — гэта гісторыка-культурная каштоўнасць і візітная картка Беларусі, яе вароты ў Еўропу. Кругласутачна вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны адпраўляе і прымае больш за 11 тысяч пасажыраў i робiць розныя віды паслуг для iх.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год