Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 4 тыс. білетаў на цягнікі набылі госці чэмпіянату свету па хакеі ў спецыяльна адкрытай для іх касе на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

21 мая 2014

З 2 па 20 мая ў кругласутачнай спецыялізаванай касе № 14, адкрытай на час правядзення чэмпіянату, было аформлена 4235 праязных дакументаў. З іх 3950 білетаў набыта ў краіны СНД і Балтыі і 285 білетаў — у краіны далёкага замежжа (пераважна ў Польшчу, Германiю і Чэхію) .

Усе касіры, якія працуюць у спецыялізаванай касе, валодаюць англійскай мовай, што дазваляе аператыўна дапамагчы пасажырам-замежнікам з рашэннем пытанняў, што ўзнікаюць у іх.

Запатрабаваны і інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, размешчаны ў зале чакання Канкорс над чыгуначнымі пуцямі. Супрацоўнікі цэнтра аказваюць ўсебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату — пачынаючы ад забеспячэння даведачнай інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па іх рэгістрацыі, і заканчваючы выклікам таксі.

 

На перыяд правядзення чэмпіянату свету каля будынку чыгуначнага вакзалу для таксі выдзелена спецыяльная стаянка, дзе кругласутачна дзяжураць аўтамабілі.

Павышаным попытам у гасцей сталіцы ў гэтыя дні карыстаецца і камера захоўвання вакзала станцыі Мінск- Пасажырскі. З 1 па 20 мая колькасць прынятай тут на захоўванне ручной паклажы павялічылася на 1,2 тыс. месцаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Нагадваем, у цяперашні час на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі працуюць 16 валанцёраў-студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па 4 чалавекi ў змену.

Акрамя таго, на сталічным вакзале і на прыпыначных пунктах Лошыца ​​і Масюкоўшчына працуюць інфармацыйныя групы, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі Мінскага аддзялення БЧ, у тым ліку першасных арганізацый ГА «БРСМ». У складзе інфармацыйных груп на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі задзейнічана 32 чалавекі. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца.

У кругласутачным рэжыме на сталічным вакзале таксама працягвае працаваць каардынацыйны цэнтр, галоўнай задачай якога з'яўляецца пастаянны маніторынг дзейнасці ўсіх падраздзяленняў вакзальнага комплексу, у тым ліку валанцёраў і інфармацыйных груп.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год