Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 9 мая ўводзіць спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній на перыяд правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі

05 мая 2014

Для зручнасці гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакеі Беларуская чыгунка ўводзіць спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній да спартыўных аб'ектаў — «Мінск-Арэна» (п.п. Масюкоўшчына) і «Чыжоўка-Арэна» (п.п. Лошыца). У графіку ўлічаны час пачатку і заканчэння ўсіх матчаў.

На час правядзення чэмпіянату Беларуская чыгунка распрацавала 5 перыядаў руху цягнікоў гарадскіх ліній — з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая; 11 мая; 22 мая; 24 мая; 25—26 мая. Акрамя таго, у дадатак да ўжо існуючых маршрутаў гарадскіх ліній у сталіцы ў перыяд з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая сучасныя электрацягнікі будуць курсіраваць у скразных зносінах праз станцыю Мінск-Пасажырскі і звяжуць паміж сабой «Мінск-Арэну» і «Чыжоўка-Арэну».

Інтэрвал руху цягнікоў гарадскіх ліній ў названыя перыяды будзе складаць 10—15 хвілін. Прадугледжана па 3 пары цягнікоў да пачатку і заканчэння кожнага матчу.

 

Графік узгоднены з ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» і Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год