Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне прапануе пасажырам дадатковыя магчымасці для праезду на курорты Чорнага і Балтыйскага мораў

30 мая 2014

У новым графіку руху цягнікоў Беларуская чыгунка павялічыла перыядычнасць курсіравання цягніка № 101/102 МінскВарна (Балгарыя) з аднаго да двух разоў на тыдзень. Пачынаючы з 4 чэрвеня, цягнік № 101/102 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі па серадах і суботах у 19.35 і прыбываць у Варну ў 10.41 па суботах і панядзелках, адпаведна. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Варны — па пятніцах і панядзелках у 19.15, прыбыцця ў Мінск — у 10.40 па нядзелях і серадах адпаведна.

Звяртаем увагу на тое, што цягнік № 101/102 МінскВарна ў дарозе па тэрыторыі Украіны для пасадкі і высадкі пасажыраў будзе мець толькі 3 прыпынкi (за выключэннем станцый памежнага кантролю пры праходжаннi праз дзяржаўныя межы).

 

Для аматараў адпачынку на ўзбярэжжы Балтыйскага мора Беларуская чыгунка прапануе маршрут МінскВільнюсКлайпеда са зручнай перасадкай у Вільнюсе. Так, адправіўшыся ў 7.40 з Мінска цягніком № 805 МінскВільнюс і прыбыўшы ў сталіцу Літвы ў 10.10 ужо ў 11.30 (пасля праходжання пагранічнага і мытнага кантролю) можна здзейсніць пасадку на цягнік № 781 ВільнюсКлайпеда, які прыбывае на канчатковую станцыю маршруту ў 15.10.

У зваротным кірунку цягнік № 780 адпраўляецца з Клайпеды ў 12.15 і прыбывае ў Вільнюс ў 15.55. У сталіцы Літвы можна будзе здзейсніць зручную перасадку на цягнік № 806, які адпраўляецца з Вільнюса ў 18.14 і прыбывае ў Мінск у 20.44.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце праезду і наяўнасці месцаў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы: 105, 225 70 00, 225 54 10.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год