Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Крымам на пачатак летняга перыяду

24 мая 2014

Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль (адпраўленнем штодня з 1 па 15 чэрвеня) і № 393/394 Полацк—Сімферопаль (адпраўленнем з 2 па 14 чэрвеня па днях курсіравання).

У новым графіку цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль будзе адпраўляцца штодня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыцця ў Мінск — у 23.17 наступнага дня.

 

Цягнік № 393/394 Полацк—Сімферопаль будзе адпраўляцца з чэрвеня 2 разы ў чатыры дні са станцыі Полацак у 16.58 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 8.42. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Сімферопаля ў 11.45 і прыбываць у Полацк у 23.47 наступнага дня.

Просім пасажыраў ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб змене ўмоваў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год