Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Трохвагонныя дызель-цягнікі «PESA» з 1 мая будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Вільнюс

25 красавіка 2014

Беларуская чыгунка з 1 мая ўводзіць у абарачэнне па маршруце Мінск—Вільнюс трохвагонныя дызель-цягнікi ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі ў цяперашні час абслугоўваецца цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс.

Расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Плануецца, што па выхадных і святочных днях пры павелічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ехаць здвоеным саставам дызель-цягнікоў ДП3.

Усе білеты на новыя цягнікi прадаюцца па цане другога класа — 224 тыс. рублёў (да 1 мая на цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс можна набыць білеты па цане першага, другога і трэцяга класа).

 

У бягучым годзе, згодна з кантрактам, заключаным Беларускай чыгункай з кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA», на БЧ былі пастаўленыя 3 трохвагонныя дызель-цягнікi ДП3.

У ДП3 прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Даўжыня цягніка — 69,3 м, канструкцыйная хуткасць руху — 140 км/ч. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Да паслуг пасажыраў прадстаўлены прасторныя салоны; мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі і падлакотнікаў; паніжаную падлогу (600 мм), якая дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку. Сярод пераваг цягніка — усталяваная ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Дзверы ў салон абсталяваны высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы. У цягніку ўстаноўлена два туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з якіх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год