Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам павялічацца ў Беларусі з 2 красавіка

01 красавіка 2014

Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 12.03.2014 № 23 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 № 90». Тарыфы на перавозкі пасажыраў павялічацца ў сярэднім на 33%.

Кошт праезду пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага паяса, напрыклад ад Мінска да ст. Беларусь, усталёўваецца ў памеры 6600 руб. замест 5000 руб., у межах двух тарыфных паясоў, напрыклад, ад Мінска да Рудзенска — 7800 руб. замест 6 000 руб.

 

Таксама будуць павялічаны тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа, рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній эканом-класа.

Напрыклад, кошт праезду цягніком рэгіянальных ліній эканом-класа па маршруце Мінск—Маладзечна складзе 10 000 руб. замест 7500 руб.

Кошт праезду цягніком рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск—Баранавічы складзе 36 200 руб. замест 27 200 руб. і ўзрасце на 9 000 руб.

Кошт праезду цягніком міжрэгіянальных ліній эканом-класа па маршруце Мінск—Магілёў у купэйным вагоне ўзрасце на 14 100 руб. і складзе 65 300 руб.; у плацкартным вагоне — ўзрасце на 11 700 руб. і складзе 47 300 руб; у агульным вагоне — на 7600 руб. і складзе 30 600 руб.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год