Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршае работы па рэканструкцыі прыпыначнага пункта Інстытут Культуры

27 сакавіка 2014

З 30 сакавіка бягучага года з прыпыначнага пункта Інстытут Культуры ў поўным аб'ёме будуць адпраўляцца і прымацца цягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа ў Баранавіцкім, Аршанскім і Асіповіцкім напрамках.

У перыяд са снежня 2013 г. па сакавік бягучага года на прыпыначным пункце Інстытут Культуры праведзена рэканструкцыя другой часткi пасажырскай платформы з боку Аршанскага напрамка з павелічэннем яе вышыні з 200 мм да 550 мм. Над платформай змантаваны навес для абароны пасажыраў ад атмасферных ападкаў. У ходзе рэканструкцыі таксама былi перабудаваны пуцi, кантактная сетка, праведзены іншыя работы.

 

 

 Змены ў раскладзе цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год