Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час

28 сакавіка 2014

У сувязі з пераходам у ноч з 29 на 30 сакавіка ў краінах Еўрапейскага Саюза і Украіны на летні час Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 115 Мінск—Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21:46 і прыбываў на cт. Варшава-Цэнтральная у 05:40, з 30 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20:44 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік № 116 Варшава—Мінск адпраўляўся са ст. Варшава-Цэнтральная, а 21:06 і прыбываў у Мiнск у 9:06. З пераходам на «летні» час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 8:03.

 

Змены закранулі і міжнародныя цягнікi ў зносінах з Украінай і краінамі Балтыі. Так, цягнік № 86 Мінск—Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 21:35 і прыбываў ў Кіеў у 7:26, з 30 сакавіка будзе прыбываць у Кіеў у 08:36 (час адпраўлення з Мінска — без змяненняў). У зваротным кірунку цягнік № 85, з пераходам на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 21:56 (да 30 сакавіка адпраўляўся ў 20:55), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў — 08:48 .

Цягнік № 15 Мінск- Вільнюс адпраўляўся з Мінска ў 7:40 і прыбываў у канчатковы пункт прызначэння у 9:10, а з 30 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюc ў 10:10 (час адпраўлення з Мінска — без змяненняў). Цягнік № 16 Вільнюс—Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 17:14 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 20:44, а пасля 30 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 18:14, час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсiруюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

30 сакавіка 2014 г. пасажырскія цягнікі, адпраўленыя з пачатковых станцый да пераводу стрэлкі гадзіннiка і якія апынуліся ў дарозе ў момант пераводу гадзіннікавай стрэлкi, у далейшым ідуць да канчатковых станцый згодна з раскладам, які дзейнічаў да пераводу стрэлкі гадзіннiка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: летні час
Да спісу навін за 2014 год