Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні сакавіцкіх святаў

27 лютага 2014

У гэтыя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах.

На 7 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі № 638 Мінск—Гомель і № 637 Гомель—Мінск.

Таксама прызначаны дадатковыя цягнікі на 9 сакавіка. Цягнікi № 679 Гомель—Мінск і № 680 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мiнска 9 сакавіка).

У міжнародных зносінах з 7 па 11 сакавіка прызначана пяць дадатковых цягнікоў. Па беларускай магістралі будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 255 Масква—Мінск (адпраўленне з Масквы 7 сакавіка), № 252 Мінск—Масква (адпраўленне з Мінска 8 сакавіка). Цягнікi № 212 Мінск—Масква, № 36 Брэст—С.-Пецярбург (адпраўленне з Мінска і Брэста 10 сакавіка) і цягнік № 237 Масква—Мінск (адпраўленне з Масквы 11 сакавіка).

 

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных служб.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год