Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дадатковы цягнік у зносінах Гомель—Мінск будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы па нядзелях з 16 лютага

12 лютага 2014

У сувязі з вялікім пасажырапатокам ў кірунку Гомель—Мінск Беларуская чыгунка прызначыла па дадзеным маршруце дадатковы цягнік, які будзе курсіраваць па нядзелях з 16 лютага.

Цягнік № 679 Гомель—Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля ў 15:27 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 19:05. Адлегласць ад Гомеля да сталіцы ён будзе пераадольваць за 3 гадзіны 38 хвілін. Паскарэнне цягніка будзе дасягнута за кошт яго няспыннага руху на маршруце.

 

Пасажыры могуць набываць білеты на цягнік з 13 лютага.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год