Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць праезду з Мінска ў Маскву максімальна хутка за мінімальную цану

13 лютага 2014

З мэтай павышэння даступнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць даехаць з Мінска да Масквы за 8 гадзін, аплаціўшы білет коштам 395 тыс. рублёў. Такая цана паездкі будзе забяспечана ў вагоне з месцамі для сядзення, які, пачынаючы з 13 лютага, БЧ ўключае ў склад цягніка № 4/3 Брэст—Масква.

Камфортныя ўмовы паездкі забяспечваюць мяккія сядзеннi з магчымасцю рэгулявання нахілу спінкі, размешчаныя па «самалётным тыпе» (адзін за адным) і забеспячэнне звыклых для ўсіх цягнікоў паслуг. У вагоне таксама ўстаноўлена сістэма відэатрансляцыі.

Нагадваем, цягнік № 4/3 адпраўляецца з Брэста па няцотных чыслах ў 17:40, а з Мінска — у 21:45 і прыбывае ў Маскву на наступны дзень у 6:44. У зваротным кірунку ён адпраўляецца з Масквы па цотных чыслах ў 23:11 і прыбывае ў Мінск у 06:06, а ў Брэст — а 10:54.

 

Мэтамі рэалізацыі гэтага праекта з'яўляюцца пашырэнне спектру паслуг для пасажыраў, павышэнне мабільнасці насельніцтва і даступнасці чыгуначнага транспарту.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягніка № 4/3 можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год