Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2014 года

Жнівень

  • 29 жніўня 2014
    Беларуская чыгунка перавезла больш 346 тыс. тон збожжа ўраджаю гэтага года

    У перыяд з 1 ліпеня па 28 жніўня Беларускай чыгункай было перавезена 346 тыс. тон збожжа ўраджаю гэтага года, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2013 года на 21,2%.

    У перыяд масавай уборкі збожжавых пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўлялася ва ўсіх абласцях Беларусі. БЧ і сельгаспрадпрыемствамі была арганізавана кругласутачная пагрузка і выгрузка збожжа, гэтая работа таксама вялася ў выхадныя дні. Беларускай чыгункай своечасова падаваўся рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўкамі прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча.

    З мэтай забеспячэння перавозак ўраджаю ў Цэнтры кіравання перавозкамі і на аддзяленнях Беларускай чыгункі быў усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі пагрузкі і выгрузкі.

    Чытаць далей…