Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны грузаперавозчыкам

Хуткі агляд 2017 года

    Снежань

    • 16 снежня 2016
      Чыгункі Беларусі, Расіі і Літвы рэалізавалі значныя праекты па перавозцы грузаў у міжнародных зносінах

      12 снежня 2016 года пачалася рэалізацыя значных праектаў у сферы міжнароднага грузавога чыгуначнага паведамлення.

      Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» ажыцявілі поўны пераход на электронны дакументаабарот па перавозцы грузаў праз усе памежныя пераходы ў паведамленні Беларусь—Расія (за выключэннем Калінінградскага напрамка). Цяпер пры арганізацыі гэтых перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя СМГС, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

      Гэта падзея стала чарговым важным крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных ў міжнародных зносінах, бо да гэтага часу беспапяровага тэхналогіі пры перавозцы грузаў паміж Беларуссю і Расіяй выкарыстоўваліся толькі на ўзгодненых асобных палігонах у тэставым рэжыме.

      Чытаць далей…
    • 21 снежня 2015
      Чыгункі Беларусі і Расіі перавялі перавозкі парожняга рухомага саставу ў двухбаковых зносiнах на электронны дакументаабарот

      Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» перавялі перавозкі уласных і арандаваных парожніх вагонаў праз усе памежныя пераходы ў паведамленні БеларусьРасія (за выключэннем Калінінградскага напрамку) на электронны дакументаабарот. Цяпер пры арганізацыі дадзеных перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя СМГС, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

      Гэта падзея стала важным крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных ў міжнародных зносінах, бо да гэтага часу беспапяровыя тэхналогіі пры перавозках парожніх вагонаў паміж Беларуссю і Расіяй выкарыстоўваліся толькі на ўзгодненым палігоне праз адзін стык — ЕзярышчаЗавярэжжа.

      Сёння беспапяровыя тэхналогіі таксама з поспехам прымяняюцца пры перавозках у паведамленні з Літвой. У маі 2015 года на электронны дакументаабарот у паведамленні БеларусьЛітва былі пераведзеныя перавозкі парожняга прыватнага рухомага саставу, а з кастрычніка  перевозкі парожніх кантэйнераў, якія не належаць перавозчыку.

      Чытаць далей…
    • 15 снежня 2015
      Беларуская чыгунка ў 2015 годзе правяла комплексную працу па перакладзе ўнутрырэспубліканскіх грузавых перавозак на электронны дакументаабарот

      На Беларускай чыгунцы створаны ўмовы для перакладу арганізацыі грузавых перавозак у межах рэспублікі на электронныя юрыдычна значныя дакументы з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП).

      Сёння ўсе найбуйнейшыя кліенты Беларускай чыгункі  а гэта больш за 300 айчынных прадпрыемстваў  пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам выкарыстоўваюць магчымасці аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» БЧ. У тым ліку перавозкі небяспечных грузаў (у першую чаргу, нафтаналіўных) ажыцяўляюцца з выкарыстаннем электроннага дакументаабароту. Усе нарматыўна-даведачныя дакументы на небяспечныя грузы, якія перавозяцца па дарогах краін СНД і Балтыі, сінхранізаваныя з АС «Электронная перавозка» з забеспячэннем аператыўнага доступу да іх.

      Гэта стала магчымым у выніку правядзення мэтанакіраванай работы па развіцці спецыялізаванага інфармацыйнага комплексу БЧ, у які ўваходзяць: ведамасная інфраструктура адкрытых ключоў, АС «Электронная перавозка», праграмна-апаратны комплекс «давераныя трэці бок», а таксама ўнутрыведамасная тэхналагічная сістэма аўтаматызаванай падрыхтоўкі дакументацыі станцыйнай справаздачнасці. Важна, што ўсе гэтыя інфармацыйныя сістэмы распрацаваны, паспяхова эксплуатуюцца і суправаджаюцца ўласнымі сіламі чыгуначнікаў.

      Чытаць далей…
    • 1 снежня 2014
      Беларуская чыгунка з I квартала 2015 будзе афармляць усе электронныя юрыдычна значныя перавозачныя дакументы пры дапамозе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка»

      Беларуская чыгунка разам з укараненнем новых інфармацыйных тэхналогій у працэсы грузавой і камерцыйнай працы праводзіць мэтанакіраваную работу па аптымізацыі ўжо эксплуатуемых інфармацыйных сістэм.

      Чарговым крокам у гэтым кірунку стане стварэнне і прымяненне з I квартала 2015 ўсіх электронных юрыдычна значных перавозачных, грузасуправаджальных і іншых тэхналагічных дакументаў чыгуначнага транспарту ў інтэрфейсе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка».

      У сувязі з гэтым з 2 лютага 2015 будзе выведзена з эксплуатацыі аўтаматызаваная падсістэма падачы электронных заявак (АПЗ) на перавозку грузаў формы ДУ-12, з якой пачыналася ўкараненне электронных дакументаў на чыгуначным транспарце.

      Чытаць далей…
    • 13 снежня 2013
      Беларуская чыгунка своечасова забяспечвае рухомым саставам перавозку буракоў згодна з заяўкамі цукровых заводаў

      У перыяд з 1 верасня па 12 снежня бягучага года па Беларускай чыгунцы перавезена больш за 1,6 млн. тон буракоў, або 100,4% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2012 года.

      У цяперашні час сярэднясутачны аб'ём пагрузкі складае больш як 300 вагонаў у суткі.

      Чытаць далей…
    • 26 снежня 2012
      Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы павялічыўся ў студзені-лістападзе на 20,3%

      Па Беларускай чыгунцы ў студзені-лістападзе бягучага года ўсімі кантэйнернымі цягнікамі перавезена 244.600 кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавышае ўзровень аналагічнага перыяду 2011 года на 20,3%.

      Чытаць далей…
    • 11 снежня 2012
      Новы рэкорд сярэднясутачнай пагрузкі – больш за 260 тысяч тон у суткі – ўстанавіла Беларуская чыгунка

      7-га снежня Беларуская чыгунка за суткі пагрузіла 4768 вагонаў або 261.273 тон грузаў. Тэхнічны план пагрузкі быў выкананы больш чым на 115%. Такога аб'ёму пагрузкі на Беларускай чыгунцы не назіралася за апошнія 15 гадоў. Да прыкладу, у мінулым годзе максімальны паказчык сярэднясутачнай пагрузкі не перавышаў 4336 вагонаў або каля 230 тыс. тон.

      Чытаць далей…