Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіла свае магчымасці на 28-й Міжнароднай выставе «ТрансРасія 2024» у Маскве

27 сакавіка 2024

На мінулым тыдні Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у Міжнароднай выставе транспартна-лагістычных паслуг, складскога абсталявання і тэхналогій «ТрансРасія 2024», якая праходзіла ў Маскве (Расійская Федэрацыя).

На працягу многіх гадоў «ТрансРасія» ўтрымлівае пазіцыі найбуйнейшага мерапрыемства ва Усходняй Еўропе па транспарце і лагістыцы. Штогод у ёй прымаюць удзел вядучыя расійскія і міжнародныя кампаніі – аператары грузавых чыгуначных, аўтамабільных, марскіх і паветраных перавозак, партовыя аператары, тэрміналы і склады, экспедытарскія кампаніі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі IT-рашэнняў, мытныя брокеры, пастаўшчыкі складскога абсталявання, страхавыя кампаніі і кампаніі, якія прадстаўляюць комплексныя лагістычныя паслугі.

У перыяд правядзення выставы ў 2024 годзе на карпаратыўным стэндзе Беларускай чыгункі былі прадстаўлены тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці па арганізацыі перавозак грузаў у міжнародных зносінах, у тым ліку кантэйнернымі цягнікамі, інфармацыя аб поўным спектры аказваемых беларускай магістраллю паслуг на транспартна-лагістычным рынку.

Для Беларускай чыгункі галоўнай мэтай удзелу была прэзентацыя ўласных паслуг і прыцягненне дадатковых грузапатокаў, пашырэнне геаграфіі паставак грузаў, магчымасць прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі.

У рамках выставы першы намеснік Начальніка БЧ Пётр Дулуб правёў шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам ААТ «РЖД» па пытаннях развіцця перавозак у зносінах Беларусь – Расія, а таксама з экспедытарскімі кампаніямі і кампаніямі – аператарамі рухомага саставу, прадстаўнікамі марскіх партоў па пытаннях арганізацыі і развіцця экспартна-імпартных і транзітных перавозак.

Акрамя таго, Беларускай чыгункай былі праведзены перамовы з чыгуначнымі транспартнымі і экспедытарскімі кампаніямі Расіі, Казахстана, Азербайджана, Індыі, Ірана, Кітая і іншых краін.

У ходзе выставы наведвальнікам быў прадстаўлены патэнцыял дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» у транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, прадэманстраваны шырокі спектр аказваемых паслуг. Спецыялістамі прадпрыемства праведзены тэматычныя кансультацыі з зацікаўленымі кампаніямі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год