Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

26 сакавіка 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбыўся сход першаснай арганізацыі РГА «Белая русь»

27 сакавіка 2024

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, старшыня Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргей Кулік, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксей Сегалавіч і члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Упраўлення БЧ.

У рамках сустрэчы была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Яе ўдзельнікі абмеркавалі пытанні перспектыўнага развіцця Беларускай партыі «Белая Русь» і асноўныя напрамкі дзейнасці грамадскага аб'яднання. На мерапрыемстве размова таксама ішла аб вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі народны сход з ліку членаў партыі «Белая Русь», ролі УНС у жыцці і развіцці нашай краіны. Акрамя таго, чыгуначнікам быў прадэманстраваны тэматычны фільм пра першы Усебеларускі народны сход.

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Ленінскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксей Сегалавіч уручыў чатыром чыгуначнікам членскія білеты і значкі і павіншаваў іх з гэтым важным крокам у жыцці.

Таксама чатыры работнікі Упраўлення БЧ папоўнілі шэрагі Беларускай партыі «Белая Русь». Партбілеты і значкі ім уручыў старшыня Ленінскага раённага аддзялення партыі Сяргей Кулік.

Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Анатольевіч адзначыў, што дзейнасць грамадскага аб'яднання і партыі «Белая Русь» з'яўляецца важным складальнікам грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Невыпадкова слоган партыі – «Стварай адзінства, спасцігай ісціну, адкрывай будучыню». Ён пажадаў працоўнаму калектыву Беларускай чыгункі далейшага развіцця і падзякаваў за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ініцыятыву.

У завяршэнні мерапрыемства намеснік Начальніка БЧ Пётр Стоцкі падкрэсліў, што чыгуначнікі заўсёды прымалі самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы і выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым усе іх намаганні будуць накіраваны на развіццё і росквіт роднай Беларусі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год