Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня горада Мінска

07 верасня 2018

8 верасня на Дзіцячай чыгунцы з 12:00 да 13:30 на станцыі Заслонава адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны калектывамі аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. У праграме — выступленне вакальнага ансамбля «Зорачкі», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, цыркавой студыі «Белая Русь» і шэраг іншых калектываў.

9 верасня зборная каманда Беларускай чыгункі ў колькасці 40 чалавек прыме ўдзел у Мінскім міжнародным паўмарафоне. Калектыў цыркавой студыі «Белая Русь» будзе вітаць на пляцоўцы каля сталічнага цырка ўдзельнікаў міжнароднага спартыўнага мерапрыемства.

Таксама ў дні свята майстры народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў арганізуюць выставу сваіх работ у мікрараёне Сокал і Сонечнай даліне ў Курасоўшчыне.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год