Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

27 верасня на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»

26 верасня 2018

27 верасня з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах Беларускай чыгункі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра». Яго мэта — вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі.

У «Адзіным дні пасажыра» прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» у мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак на сайце Беларускай чыгункі праводзіцца апытанне грамадскай думкі (анкетаванне).

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

У асноўным ад пасажыраў паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і ўдасканаленнем работы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг. Пры правядзенні мінулага «Адзінага дня пасажыра» (28 чэрвеня) на адрас Беларускай чыгункі паступіла каля 40 пытанняў. Азнаёміцца з адказамі на іх можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года, у апошні чацвер трэцяга месяца квартала.

Наступны «Адзіны дзень пасажыра» адбудзецца на Беларускай чыгунцы 27 снежня.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін і гатова выслухаць пажаданні і прапановы пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год