Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

28 чэрвеня 2018

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.06.20187 № 255 УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару.

29 чэрвеня на пл. Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі працоўных калектываў беларускай магістралі прымуць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным адкрыццю абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару.

Віцебскія чыгуначнікі сталі лідэрамі ў намінацыі «За дасягненне лепшых вынікаў па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый сферы паслуг», у тым ліку сярод арганізацый гандлю, арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, і іх філіялаў, і арганізацый транспарту.

Па выніках 2017 года Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі забяспечыла ўстойлівую дынаміку ў выкананні вытворчых і фінансавых паказчыкаў. Адзначаны рост грузаабароту, які склаў больш за 7 мільярдаў тона-кіламетраў і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 5%. Забяспечана ўстойлівая дынаміка росту аб'ёмаў і павышэння якасці перавозак грузаў паміж Латвіяй і Рэспублікай Беларусь — асноўнага напрамку транзітнага грузапатоку. У цэлым рост аб'ёмаў перавозак у напрамку партоў Латвіі вырас на 6%. Рост экспарту паслуг склаў 9,5%. На 2% павялічана пагрузка грузаў. Прырост яе аб'ёмаў стаў апорай эканамічнага росту прадпрыемства. Аддзяленнем дарогі перавезена 6,6 мільёнаў пасажыраў.

Выкананы ключавыя індыкатары «Беражлівай вытворчасці». Паказчык эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў выкананы на ўзроўні «мінус» 9,6%.

Таксама ў 2017 годзе калектыў прадпрыемства стаў прызёрам агляду-конкурсу Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Аддзяленне дарогі прызнана «Лепшай арганізацыяй Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі».

У спісе дасягненняў калектыву за апошняе дзесяцігоддзе — укараненне новай тэхнікі, перадавых тэхналогій, рацыяналізатарскіх прапаноў, удасканаленне арганізацыі працы. Так, напрыклад, у Віцебскім вагонным дэпо асвоілі тэхналогію капітальнага рамонту з прадаўжэннем тэрміну службы чатырохвосевых цыстэрнаў. У лакаматыўным дэпо Полацк — капітальны рамонт электрарухавікоў пастаяннага току для цеплавозаў і маторвагоннага рухомага саставу. На Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі ўкаранёны сучасныя тэхнічныя сродкі, якія дазваляюць хутка і з высокай якасцю падрыхтаваць вагоны для перавозкі любых нафтапрадуктаў. На станцыі Полацк упершыню на БЧ выраблена пераключэнне прылад СЦБ на мікрапрацэсарную цэнтралізацыю (МПЦ).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год