Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сталовая ўчастка вытворчага харчавання ў лакаматыўным дэпо Віцебск прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі па выніках працы за 2017 год

14 лютага 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2017 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 7 участкаў вытворчага харчавання. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала дзейнасць вытворчых сталовых па павелічэнні ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнню якасці прадукцыі якая выпускаецца, укараненню сучасных тэхналогій гатавання ежы, удасканаленні і ўкараненню дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства, абмену вопытам.

Пераможцам агляду-конкурсу прызнаны калектыў вытворчай сталовай ўчастка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў лакаматыўным дэпо Віцебск. Трэба адзначыць, што дадзеная сталовая з'яўляецца базавай для Віцебскага чыгуначнага вузла: яна забяспечвае гарачым харчаваннем не толькі работнікаў лакаматыўнага дэпо, але і сталовыя-раздатачныя, буфеты прадпрыемстваў аддзялення. Тут таксама выпускаецца прадукцыя з выкарыстаннем тэхналогіі «шокавай» замарозкі. Акрамя таго, сталовая абсталявана аўтаматызаванай сістэмай разліку чыгуначнікаў з выкарыстаннем карпаратыўных картак.

Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву вытворчай сталовай участка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення БЧ у лакаматыўным дэпо Баранавічы, трэцяе месца заняў калектыў вытворчай сталовай №1 участка вытворчага харчавання Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі пастаянна надае вялікую ўвагу павышэнню сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў і прадаўжэнню іх прафесійнага даўгалецця. Адным з кірункаў гэтай працы з'яўляецца ўкараненне комплекснага падыходу да забеспячэння чыгуначнікаў якасным гарачым харчаваннем па даступных цэнах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год